3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка арыентуе вайскоўцаў на якасную падрыхтоўку асабовага складу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе вайскоўцаў на якасную падрыхтоўку асабовага складу, каб вайскоўцы былі здольныя даць належны адпор магчымаму праціўніку. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, піша БЕЛТА.
"Я вас прашу, навучыце людзей ваяваць, калі я з вамі далей буду працаваць і служыць. Я хачу, каб вы і самі навучыліся таму, чаго не ўмееце. І навучыце сваіх падначаленых для таго, каб яны маглі выжыць у выпадку вайны, - заклікаў Прэзідэнт. - Так вось добра жыць, як мы зараз жывём, у параўнанні з іншымі (я ўжо не бяру Украіну, Іран, Паўднёвы Емен і іншае-іншае) - я мір у цэлым бяру, - так не заўсёды можа быць. А можа быць і заўсёды, калі мы будзем моцныя. А мы павінны быць моцныя".















