3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Лукашэнка: Беларускай медыцыне ёсць чым ганарыцца, і не трэба ўсё ўтоптваць у бруд
У беларускай медыцыне ёсць падставы для гонару, не трэба ўсё ўтоптваць у бруд. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, паведаміла БЕЛТА.
"Нам ёсць чым ганарыцца і не трэба ўсё, што ў нас ёсць, утоптваць у бруд", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускія хірургі выконваюць высокатэхналагічныя аперацыі ў кардыялогіі і нейрахірургіі, траўматалогіі і транспланталогіі. У краіне прыкладаюць максімум намаганняў у барацьбе за жыццё дзетак з самымі цяжкімі прагнозамі. У дзіцячай анкалогіі ўкаранілі і ўдасканальваюць інавацыйныя тэхналогіі.
Беларусь трымае руку на пульсе ў развіцці рэпрадуктыўнай медыцыны. Толькі за апошнія тры гады беларускія лекары правялі больш як 5 тыс. ЭКА. Нарадзілася амаль 2 тыс. доўгачаканых малых, распавёў Прэзідэнт.
Разам з тым, па словах кіраўніка дзяржавы, пытанне якасці меддапамогі - вельмі адчувальная і складаная тэма. Яна складаная, як і праца ўрача.
"Разумею, што з людзьмі, якія самі ставяць сабе дыягназ, лечацца па інтэрнэце, запускаюць хваробу і чакаюць потым ад доктара цуду, з гэтымі людзьмі цяжка мець справу. Але і скаргі пацыентаў, з якімі часам прыходзіцца разбірацца і Адміністрацыі Прэзідэнта, і іншым органам улады, часта маюць падставы", - зазначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт запэўніў, што такія звароты заўсёды будуць трымаць на кантролі: гэта пытанне даверу грамадства да ўсёй сістэмы аховы здароўя, якая працуе ўсё-такі годна. "Гэта ацанілі і многія з тых, хто вярнуўся з Польшчы і Літвы, сербануўшы "райскага саду", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Як я гаварыў: зубы палячыць - у Беларусь. Тут больш якасна і танна. Ну, паехалі туды - няхай там вырываюць вам зубы. Чаго вы сюды вяртаецеся?", - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.















