3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
"БЕЛАГРА-2026": што чакае наведвальнікаў і ўдзельнікаў аграпрамысловай выставы
Мінскі міжнародны выставачны цэнтр ужо 2 чэрвеня прыме галоўную аграрную падзею года - міжнародную выставу "БЕЛАГРА-2026". Пададзена амаль 600 заявак з 12 краін: Турцыя, В'етнам, Палесціна, Грузія, Аман, Туніс і не толькі.
З 1990 года найбуйнейшыя дасягненні аграпрамысловага комплексу на некалькі дзён становяцца аб'ектам увагі гасцей і ўдзельнікаў "БЕЛАГРА". Тады, 36 гадоў таму, выстава была сціплай. Эфектыўнасць пляцоўкі партнёры замежжа ацанілі гадамі пазней. Новая эра пачалася ў 2000-х. Штогод расла колькасць ахвотнікаў паказаць свае распрацоўкі і ўбачыць на адлегласці выцягнутай рукі, чым жыве краіна-суседка.
Сёння "БЕЛАГРА-2026" - своеасаблівы бамонд аграрыяў з розных куткоў свету, месца сустрэчы патэнцыяльных партнёраў і падпісання прыбытковых кантрактаў (гл. відэа).















