3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка даручыў развіваць санаторна-курортныя паслугі і будаваць аўтадарогу на Нарач

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на развіццё запатрабаваных цяпер санаторна-курортных паслуг. Аб гэтым ён заявіў, заслухаўшы даклад аб развіцці турыстычнай сферы ў сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА.
"У гэта трэба ўкладваць грошы. І, фарміруючы дзяржпраграму, трэба менавіта гэта будаваць, калі на гэта ёсць і будзе попыт, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - На гэта трэба траціць грошы, калі яны зваротныя".
Як далажыў кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, падведамныя санаторна-курортныя і прыродаахоўныя ўстановы ў гэтым годзе прынясуць выручку каля 285 млн. беларускіх рублёў.
Ён таксама прапанаваў пабудаваць на ўсёй працягласці ад Мінска да возера Нарач добрую аўтадарогу, каб былі больш прывабныя туры выхаднога дня. "Там усё павінна шумець", - сказаў Юрый Назараў.
"Вось для дзяржпраграмы яшчэ адна задача. Трэба будаваць", - згадзіўся кіраўнік дзяржавы.















