3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
2 чэрвеня ў Беларусі праходзяць ЦТ па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі і замежных мовах
У Беларусі 2 чэрвеня стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі і замежных мовах.
Выпрабаванне пройдзе на базе каледжаў і ўніверсітэтаў. Тэсціраванне напішуць амаль 36 тыс. чалавек. Больш як 17 тыс. вучняў здадуць англійскую мову.
У топ-3 таксама ўвайшлі матэматыка, якую выбралі без малога 11 тыс., і біялогія - амаль 5,5 тыс. абітурыентаў.
Час на выкананне заданняў будзе залежаць ад прадмета. Так, на матэматыку адводзіцца 210 хвілін, на біялогію і замежныя мовы - па 120 хвілін, на геаграфію - 90 хвілін.
Кожны ўдзельнік тэсціравання павінен мець пры сабе пашпарт або пасведчанне на права жыхарства, пропуск і чорныя ручкі. Вада дапушчаецца ў празрыстай бутэльцы. Таксама для здачы выпрабавання па матэматыцы дазволена выкарыстоўваць лінейку.
Мабільныя тэлефоны, смарт-гадзіннікі і шпаргалкі строга забаронены. Парушэнне правіл прывядзе да выдалення з выпрабавання. Пачатак тэсціравання - у 11:00.















