3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Зборная Беларусі па футболе рыхтуецца да матчаў супраць каманд Сірыі і Буркіна-Фасо
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Самае доўгачаканае спартыўнае вяртанне: амаль праз год зборная Беларусі па футболе згуляе на роднай зямлі, на хатнім стадыёне.
Каманда Віктара Ганчарэнкі рыхтуецца да дзвюх таварыскіх гульняў супраць Сірыі і Буркіна-Фасо. Абодва паядынкі прыме Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску.
У саставе 25 футбалістаў, як заўсёды, ёсць і пачаткоўцы: мінскі дынамавец Арцём Сакалоўскі, Кірыл Гоманаў з "МЛ "Віцебска" і вопытны 36-гадовы паўабаронца "Нёмана" - Міхаіл Казлоў.















