2 чэрвеня ў Мінску стартуе выстава "БЕЛАГРА-2026"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Галоўная аграрная падзея Беларусі: 2 чэрвеня ў Мінску стартуе "БЕЛАГРА-2026" на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра.
Выстава прэзентуе сучасныя тэхналогіі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, найноўшую тэхніку, прадукцыю перапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Тэматыка раздзелаў ахоплівае практычна ўсе галіны. Усяго дасягненні прэзентуюць больш як 570 кампаній з 12 краін.
Насычаная праграма чакаецца і ў галіне дзелавых камунікацый. У 2026 годзе праводзіцца міжнародны форум "АграШАС. Стратэгія росту". Прадстаўнікі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва абмяняюцца вопытам у сферы развіцця сельскай гаспадаркі. Упершыню падчас выставы "БЕЛАГРА" пройдуць і "Дні рэтэйлу ў Мінску".







