3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка - губернатару Астраханскай вобласці: Мы будзем імкнуцца да таго, каб выраўнаваць сальда

Беларусь гатова нарасціць пастаўкі ў Астраханскую вобласць, каб збалансаваць гандлёвае сальда. Такую заяву зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая падчас сустрэчы з губернатарам Астраханскай вобласці Расіі Ігарам Бабушкіным, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з расійскім рэгіёнам, адзначыў, што гандлёвае сальда складваецца пакуль не на карысць Беларусі. "Мы будзем імкнуцца да таго, каб выраўнаваць сальда", - сказаў Прэзідэнт.
"Не, мы па амерыканскім шляху не пойдзем, і вы таксама, - дадаў Аляксандр Лукашэнка, намякаючы на нядаўнія рашэнні Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па істотным павелічэнні пошлін для шэрагу краін, што апошнім часам часта абмяркоўваліся. - Дзякуй богу, што Дональд зразумеў, што ў эканоміцы справы так не робяцца".
"Мы гатовы да супрацоўніцтва, каб павялічыць паток нашых тавараў у вашу вобласць, каб збалансаваць гандлёвае сальда", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Тавараабарот Беларусі і Астраханскай вобласці за апошнія пяць гадоў дасягнуў пікавага значэння ў 2022 годзе - 62 млн долараў. Паводле даных за 2024-ты, паказчык склаўся на ўзроўні амаль 47 млн долараў, дадаўшы 13 % да 2023-га. Пры гэтым беларускі экспарт за апошнія тры гады трымаецца ў межах ад 12,3 млн долараў да 13 млн долараў.
У студзені-лютым бягучага года ўзаемны аб'ём гандлю таварамі перасягнуў 9 млн долараў, што на 72 % больш за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года, а экспарт - 2 млн долараў, павялічыўшыся ўдвая.
Беларусь пастаўляе ў расійскі рэгіён у асноўным машыны і ўстройствы для пад'ёму, перамяшчэння, разгрузкі і пагрузкі, алюмініевыя пруткі і профілі, лесаматэрыялы, вырабы з цэменту, бетону або штучнага каменю. З Астраханскай вобласці ў нашу краіну паступаюць сера, плоскі пракат і іншыя вырабы са сталі, рыба і таматы.