3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка - Лю Гачжуну: Будзьце ўпэўнены, што ў цэнтры Еўропы ў вас ёсць надзейныя сябры

Беларусь з'яўляецца надзейным сябрам Кітая і кітайскага народа і хацела б і надалей мець сур'ёзныя стратэгічныя адносіны з гэтай краінай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лю Гачжунам, піша БЕЛТА.
"Мы жывём у даволі складаны, супярэчлівы час. Часта задумваемся, хто ж у нас сябар, хто перастаў быць сябрам, хто па той бок барыкад размясціўся. Але вы павінны ведаць, і я ўпэўнены, што вы гэта добра ведаеце, што Беларусь з'яўляецца надзейным сябрам Кітая і кітайскага народа. Мы з вамі ўжо не першае дзесяцігоддзе выбудоўваем адкрытыя дружалюбныя адносіны. Будзьце ўпэўнены, што тут, у цэнтры Еўропы, у вас ёсць надзейныя сябры, якія гатовы садзейнічаць не толькі нашым адносінам, але і вырашэнню тых вялікіх пытанняў, якія рэалізуе Кітайская Народная Рэспубліка", - сказаў кіраўнік дзяржавы.