3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
Подзвіг не забыты: памятныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Па ўсёй Беларусі сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы. У Лідзе сотні чалавек ушанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да Кургана Бессмяротнасці. У Віцебску 85 міліцыянераў аддалі даніну памяці ахвярам фашызму каля мемарыяльнага комплексу на месцы былога канцлагера "5-ты полк".
Успомнілі подзвіг герояў, якія першымі прынялі ўдар Вялікай Айчыннай вайны ў Гродне. Жыхары, ваенныя і прадстаўнікі ўлады ўсклалі кветкі да мемарыяла воінам-пагранічнікам і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.















