3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
У Жодзіне ля манумента ў гонар маці-патрыёткі сотні гараджан схілілі галовы
Няма ні адной беларускай сям'і, якую не закранула б вайна. Для абароны Радзімы ад бязлітаснага ворага маці адпускалі сваіх сыноў. І вось сёння, 22 чэрвеня, удзячныя нашчадкі неслі кветкі да манумента маці-патрыёткі. Пяцёра сыноў Анастасіі Купрыянавай гераічна загінулі на вайне.
Ва ўнісон з усёй краінай сёння Жодзіна пагрузіўся ў хвіліну маўчання. Ветэраны працы, моладзь, кіраўніцтва горада і Мінскай вобласці - пакаленні звязаны агульнай гераічнай памяццю. У гэтай пранізлівай цішыні - наш боль і гонар за народ, які перамог. Метраном адлічвае секунды, адклікаючыся ў сэрцы кожнага.
Спадчыннікі міру і Вялікай Перамогі накіроўваюцца да падножжа легендарнага манумента ў гонар маці-патрёткі Анастасіі Купрыянавай. Шэсць бронзавых фігур застыглі ў пранізлівым сюжэце: мама праводзіць пецярых сыноў на фронт. Дахаты яны ўжо не вернуцца.
Малодшы - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў - паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава і закрыў сабою амбразуру варожага дзота.
У камені і метале аўтарам атрымалася перадаць не проста трагедыю адной жодзінскай сям'і, якая страціла на дарогах вайны ўсіх дзяцей, але і вялікі ахвярны подзвіг усіх савецкіх маці.
Ля манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай сотні гараджан схілілі галовы, аддаючы даніну памяці тым, хто не вярнуўся з фронту, загінуў у гады ваеннага ліхалецця. Ніхто не забыты - нішто не забыта.















