3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
МЗС КНР пракаменціраваў атаку УСУ на беларускі аўтобус
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Атаку УСУ у дачыненні аўтобуса з беларускімі дзецьмі пракаменціравалі ў Міністэрстве замежных спраў Кітая. Пекін асуджае любыя напады на мірных жыхароў.
Го Цзякунь, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР:
"Кітай асуджае любыя напады на мірных жыхароў і заклікае адпаведныя бакі захоўваць стрыманасць і спыніць удары па грамадзянскім насельніцтве і грамадзянскай інфраструктуры. Кітай лічыць, што дыялог і перамовы з'яўляюцца адзіным магчымым шляхам урэгулявання ўкраінскага крызісу".
Кітай заклікае ўсе бакі спрыяць хутчэйшай деэскалацыі і ствараць умовы для аднаўлення прамых дыялогаў і перамоў.















