3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
Стартаваў 5-ы сезон "Цягніка Памяці": моладзь з 18 краін аб'яднала памяць аб вайне
Аўтар:Стафанія Віннічак
Юбілейны, 5-ы сезон "Цягніка Памяці" 22 чэрвеня стартаваў у Брэсце. 200 юных удзельнікаў з 18 краін праедуць па 13 гарадах Беларусі і Расіі. Для іх гэта не проста ўрок гісторыі, а сапраўдная моладзевая дыпламатыя ў дзеянні.
Для Беларусі Вялікая Айчынная вайна заўсёды застанецца незагойнай ранай на сэрцы народа. Кожная сям'я памятае сваіх герояў, і гэтая памяць не становіцца цішэй з гадамі і ўсё часцей знаходзіць водгук у сэрцах мільёнаў людзей з усяго свету.
У "Цягніку Памяці" прымаюць удзел нашчадкі пераможцаў з 18 дзяржаў. Іх прадзеды ваявалі па розныя бакі кантынента, але супраць агульнага ворага. Сёння іх праўнукі зноў адзіныя на Брэсцкай зямлі (гл. відэа).















