3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Лукашэнка: Мы не хочам вайны, але рыхтуемся да яе, каб яе не было
Аўтар:Ілона Красуцкая
Яны аддалі жыццё за мірнае неба над нашай галавой. У кожным беларускім горадзе або вёсачцы 9 Мая да манументаў і помнікаў кладуцца кветкі і схіляюцца галовы. За гераічную мужнасць і подзвіг мы дзякуем пакаленню пераможцаў. І Беларусь ніколі не здрадзіць гэту памяць.
Прэзідэнт Беларусі 9 Мая прыняў удзел у памятным мерапрыемстве. Разам з сынамі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі. У сваім звароце кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: Дзень Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару, братэрскага адзінства народаў і гістарычнай справядлівасці. І нам, спадчыннікам пераможцаў, нельга забыць, хто мы, калі не хочам вайны.
На плошчы Перамогі ў Мінску ля манумента хвілінай маўчання ўшанавалі памяць кожнага трэцяга загінуўшага.















