3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
"Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. На працягу многіх гадоў яна з'яўляецца доўгачаканай і значнай падзеяй у сферы літаратуры і кнігавыдавецтва, аб'ядноўваючы прафесіяналаў і аматараў друкаванага слова з розных куткоў зямнога шара", - гаворыцца ў віншаванні.
"Перакананы, што прымеркаваны да 35-годдзя СНД кніжны форум умацуе патэнцыял міжнароднага супрацоўніцтва, адкрые новыя імёны і прэзентуе яркія праекты, накіраваныя на развіццё выдавецкай справы і папулярызацыю духоўна-маральных каштоўнасцей Садружнасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям кніжнай выставы-кірмашу творчых поспехаў, дабрабыту і прыемных уражанняў.















