3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Лукашэнка назваў Беларусь асноўным звяном АДКБ на заходнім кірунку

Беларусь заўсёды была лакаматывам развіцця адносін у АДКБ. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Таалатбекам Масадыкавы, інфармуе БЕЛТА.
"Беларусь заўсёды была лакаматывам развіцця адносін у АДКБ і іншых структурах на нашай прасторы былога Савецкага Саюза. Нашы падыходы абсалютна адкрытыя. Мы не цямнім, нічога не ўтойваем. Што датычыцца АДКБ, першапачаткова я прапанаваў яшчэ даўным-даўно, калі зараджалася гэта арганізацыя (ды і да яе), формулу дзеянняў. Мы разумеем, што цэнтральным звяном у гэтай арганізацыі з'яўляецца Расія. І ўсім трэба добра разумець, што, напрыклад, на заходнім напрамку асноўным звяном АДКБ, зразумела, з'яўляецца Беларусь. І не дай бог які-небудзь канфлікт на гэтым напрамку, Расія заўсёды павінна мець ядро ўзброеных сіл, якія падключацца да дзеянняў беларускай арміі, каб абараніць нашу прастору. На поўдні, вядома, давядзецца напружвацца і вам, і Казахстану. Абавязкова. Таму што гэта паўднёвы напрамак і, зноў жа, Расія будзе вас падтрымліваць. І падпіраць, як ваенныя кажуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.















