3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Лукашэнка павіншаваў БДУКМ з 50-гадовым юбілеем

У 2025-м Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў святкуе сваё 50-годдзе. З нагоды знамянальнай даты Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў універсітэта са святам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з 50-годдзем з дня заснавання гэтай установы адукацыі.
"Дзякуючы нястомнай працы некалькіх пакаленняў педагогаў універсітэт з'яўляецца вядомай установай адукацыі ў Беларусі і далёка за яе межамі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Прадаўжаючы добрыя традыцыі, вы з гонарам выконваеце задачу па выхаванні сучасных прадстаўнікоў сферы культуры. Вашы выпускнікі - апантаныя справай высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія штодзённа напаўняюць духоўную скарбніцу нашай краіны стваральным зместам, уносяць уклад у развіццё нацыянальнага мастацтва і годна прадстаўляюць сваю Радзіму на міжнароднай арэне".
"Упэўнены, што і надалей ваша дзейнасць будзе такой жа плённай, самаадданай і багатай на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і натхнення.