3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 80-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 80-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Адкрыўшы свае дзверы ў год Вялікай Перамогі, навучальная ўстанова ўнесла значны ўклад у аднаўленне мірнага жыцця. Рыхтуючы кадры для айчыннай сферы культуры, акадэмія выхавала цэлую плеяду таленавітых майстроў, якія высокім прафесіяналізмам, вернасцю традыцыям і бесперапынным творчым пошукам новых ідэй праславілі сваю альма-матар і мастацкую школу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што і надалей акадэмія будзе заставацца крыніцай натхнення для ўсіх, хто любіць сваю Радзіму і беражліва захоўвае нацыянальныя духоўныя каштоўнасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ўстановы адукацыі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.















