3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта і прэм'ер-міністра Пакістана з нацыянальным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў віншаванні прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары і прэм'ер-міністру Шахбазу Шарыфу з нагоды нацыянальнага свята - Дня Пакістана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"У Беларусі высока цэняць адносіны з Пакістанам, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і супрацоўніцтва, - гаворыцца ў пасланні Асіфу Алі Зардары. - Упэўнены, што пры падтрымцы кіраўнікоў дзвюх краін міждзяржаўныя сувязі будуць актывізаваны для эфектыўнай рэалізацыі нашага эканамічнага патэнцыялу".
У віншаванні Шахбазу Шарыфу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошнія дзесяцігоддзі Пакістан шмат зрабіў для ўмацавання ўласнай незалежнасці і паступовага паляпшэння ўзроўню жыцця грамадзян. "Беларускі бок гатовы да далейшага актыўнага супрацоўніцтва з дружалюбным Пакістанам, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя ў час майго візіту ў Ісламабад у лістападзе 2024 года і Вашага візіту ў Мінск у красавіку 2025 года".















