3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў КДБ з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.
"Створаная ў самы знакавы перыяд фарміравання беларускай дзяржаўнасці спецслужба больш за сто гадоў знаходзіцца на пярэднім рубяжы абароны суверэнных інтарэсаў Радзімы. З пакалення ў пакаленне супрацоўнікі КДБ удасканальваюць набыты вопыт і эфектыўна вырашаюць складаныя задачы, адказваючы на выклікі нацыянальнай бяспецы", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падзякаваў за службу ўсім, хто застаецца верны традыцыям папярэднікаў, штодзённа аддае ўсе свае сілы, веды і навыкі барацьбе са знешнімі і ўнутранымі пагрозамі дзяржаве.
"Час прад'яўляе да вас беспрэцэдэнтна высокія патрабаванні: кожны ваш поспех - важкі ўклад у прыняцце ключавых палітычных рашэнняў, ад якіх залежыць лёс краіны і народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам органаў дзяржбяспекі: "Ваша адданасць Айчыне і прафесійнаму абавязку - найлепшы прыклад і настаўнік для цяперашніх і будучых пакаленняў чэкістаў".
Прэзідэнт пажадаў усім супрацоўнікам КДБ і іх сем'ям моцнага здароўя і дабрабыту. "Беражыце сябе і нашу родную Беларусь", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.















