3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка пра фестываль "Лістапад": Гэтае мерапрыемства з'яўляецца знакавай маштабнай падзеяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём гэтага буйнейшага асенняга форуму, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта мерапрыемства з'яўляецца знакавай маштабнай падзеяй, сапраўдным святам дабра і духоўнасці, а таксама месцам сяброўскіх сустрэч, дзе пануюць прыгажосць і высокае мастацтва.
"Разнастайныя фестывальныя праграмы і творчыя праекты адкрываюць шырокія магчымасці для культурнага дыялогу паміж краінамі, аб'ядноўваюць мэтраў і аматараў кінематографа, натхняюць на пошук новых ідэй і вобразаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што "Лістапад" і на гэты раз прадоўжыць свае лепшыя традыцыі, дасць магчымасць пазнаёміцца са значнымі кінапрэм'ерамі года і чарговы раз узрушыць душы сваіх паклоннікаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам кінафестывалю моцнага здароўя, шчасця і выдатнага настрою.















