3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка правёў нараду па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў
Дзе і як у Беларусі будуць вучыць прафесіям будучыні - пытанне, якое гучала падчас нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 26 студзеня. У Палацы Незалежнасці сабраліся прадстаўнікі ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Мінгарвыканкама, а таксама вядучых ВНУ краіны для таго, каб абмеркаваць стварэнне адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў перспектыўных кірункаў.
Эканоміка павінна ісці наперад на аснове інавацый. Адукацыя, як і навука, зараз ва ўсім свеце знаходзіцца на асаблівай прыступцы развіцця. Таму і ўвага да пытання самая пільная.
Абмеркаванне новай патэнцыяльнай установы адукацыі для самых таленавітых студэнтаў прадугледжвала адразу і прысутнасць таленавітых педагогаў. У Палацы Незалежнасці - рэктары і выкладчыкі ключавых ВНУ: БДУ, БДТУ, БДУІР, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (больш падрабязна - глядзіце відэа).















