3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці новай вытворчасці на ААТ "Планар"
30 студзеня на прадпрыемстве "Планар" запусцілі новую інавацыйную вытворчасць. Гэта цэнтр спецтэхналагічнага абсталявання для вытворчасці фоташаблонаў і мікраоптыкі. Зараз беларусы вырабляюць шаблоны для інтэгральных схем памерам 90 нанаметраў.
Кампетэнцыямі, якія ёсць у Беларусі, акрамя беларусаў, валодаюць усяго 4 краіны ў свеце, а на прасторы СНД у нас наогул няма канкурэнтаў. Усё гэта дадатковыя перавагі для прыбытковасці галіны: новыя заказчыкі, інвестпраекты і цалкам іншыя аб'ёмы экспарту. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў татальную падтрымку. Але ёсць адна ўмова - трэба паскарацца.
Калі калектыў і кіраўніцтва будуць вытрымліваць тэмпы, задаваць трэнды ў галіне, ніякіх грошай шкадаваць не будуць. Новая вытворчасць была запушчана на два гады раней абяцанага (гл. відэа).















