3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта
Святочныя дні ўжо немагчыма ўявіць без шматгадовай традыцыі. 8 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўшаноўваў лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп".
З назваў зразумела, якой дзейнасці гэтыя людзі прысвяцілі сваё жыццё. Для многіх гэта нават не прафесія, а менавіта стан душы, прызванне. Як сказаў Прэзідэнт, калі мы захоўваем матэрыяльную, творчую, духоўную спадчыну продкаў, у нас ёсць гісторыя. Нашы людзі - яе творцы. Усім хочацца, каб гэтыя старонкі гісторыі былі мірнымі.
Прэзідэнт таксама выказаўся па самых актуальных пытаннях міжнароднай сітуацыі: дзеянні амерыканцаў, сітуацыя ў Венесуэле, выкраданне Мадуры і захоп расійскага танкера (падрабязнасці ў відэа).















