3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка: Самае галоўнае - здароўе жанчыны
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад аб праекце ўказа "Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення". Ужо 5 гадоў у нашай краіне шлюбным парам дадзена права адной бясплатнай спробы ЭКА. Калі ёсць медыцынскія паказанні, а жанчына не старэйшая за 40 гадоў, дзяржава бярэ на сябе ўсе выдаткі.
Дзякуючы гэтай бюджэтнай праграме ўжо з'явіліся больш за 2,5 тыс. немаўлят. Працэдура становіцца ўсё больш запатрабаванай. Прэзідэнту прапанавана пашырыць бюджэтныя магчымасці для тых, хто хоча мець дзяцей. Аляксандр Лукашэнка патрабуе падысці да вырашэння пытанняў максімальна ліберальна (гл. відэа).















