3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка: У складаных умовах надвор’я аграрыі павінны манеўраваць літаральна кожную гадзіну

У складаных умовах надвор’я аграрыі павінны манеўраваць літаральна кожную гадзіну але збожжа, што стаіць на палях, трэба ўзяць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з беларускімі пасламі, дзе таксама прысутнічалі і кіраўнікі рэгіёнаў, паведаміла БЕЛТА.
Звяртаючыся да старшынь аблвыканкамаў, Прэзідэнт закрануў тэму вельмі зменлівага надвор'я і яго ўплыву на ўборачную кампанію. Праліўныя дажджы могуць змяняцца засухай, таму ад аграрыяў патрабуецца ўменне манеўраваць.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што цяпер у распараджэнні аграрыяў магутны парк самых перадавых камбайнаў. Трэба толькі папоўніць гаспадаркі вопытнымі механізатарамі, якія могуць кіраваць такімі складанымі машынамі.
"Трэба думаць, што рабіць, але збожжа трэба ўзяць. Бяда (аб умовах надвор'я, якія перашкаджаюць хуткай уборцы. - Заўв. рэд.). Добрае збожжа - збожжавыя, каласавыя нядрэнныя, але даводзіцца зноў спадзявацца на кукурузу. І майце на ўвазе: у прыродзе ўсё збалансавана. Сёння ўсё заліло - заўтра засушыць", - папярэдзіў Прэзідэнт.