3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка: Запуск двух энергаблокаў Беларускай АЭС узмацніў энергетычны патэнцыял рэспублікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам - Днём энергетыка. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Паліўна-энергетычны комплекс краіны - адна з ключавых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечвае ўстойлівую работу айчынных прадпрыемстваў і функцыянаванне аб'ектаў сацыяльнай сферы, - гаворыцца ў віншаванні. - Сучасныя, надзейныя, дынамічныя прадпрыемствы энергасістэмы, дзе ствараюць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы, адыгрываюць важную ролю ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што запуск двух энергаблокаў Беларускай АЭС як ніколі ўзмацніў энергетычны патэнцыял рэспублікі. "Рашэнне аб будаўніцтве трэцяга энергаблока стала своечасовым і важным крокам на шляху далейшага развіцця Беларусі і ўмацавання яе суверэнітэту", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе дасягненні галіны, унікальны вопыт і кампетэнцыі - вынік штодзённай працы вялікага і дружнага калектыву.
"Перакананы, што вашы прафесіяналізм, назапашаныя веды і навыкі, а таксама шматгадовыя працоўныя традыцыі стануць залогам эфектыўнага вырашэння пастаўленых задач", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт пажадаў усім работнікам і ветэранам галіны здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.















