3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Навагодні зварот, метро, размова на тэму выбараў і працы ў рэгіёнах. Вынікі тыдня Прэзідэнта
2024-ы ўжо стаў гісторыяй. Беларусы ўступілі ў новы год.
Пад бой курантаў у звароце да жыхароў краіны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра пераемнасць, пра тое, што змена пакаленняў завершыцца ў найбліжэйшы час. Але абапіраемся на ўсё, што мы шануем і чым ганарымся. Без раскачкі ўваходзім у 2025-ы - год выбараў і старт пяцігодкі якасці.
На нарадах у Палацы Незалежнасці ўжо прагучала, чым важныя для Беларусі такія рабочыя будні - эканоміка перш за ўсё. Былі зусім канкрэтныя даручэнні губернатарам і не толькі ім.
На тыдні было месца падарункам і цёплым эмоцыям. Новы год заўсёды асаблівае свята для дзяцей, Прэзідэнт ніколі ў гэты час не пакідае іх без увагі. Заўсёды імкнецца атуліць клопатам хлопчыкаў і дзяўчынак - тых, хто больш за ўсё мае ў гэтым патрэбу. На гэта па традыцыі заахвочвае чыноўнікаў і бізнес (відэа).