3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Новае пакаленне кіраўнікоў - урад Беларусі сфарміраваны, Прэзідэнт расставіў акцэнты
Аўтар:Кацярына Круталевіч
Кадравы дзень у Палацы Незалежнасці завяршыўся фарміраваннем поўнага складу ўрада. Гэты працэс доўжыўся ўвесь мінулы тыдзень, Прэзідэнт вызначыў ключавых віцэ-прэм'ераў па кірунках, профільных міністраў (многія захавалі свае партфелі, паколькі прызначаліся зусім нядаўна). Заставалася крэсла кіраўніка ўрада. 10 сакавіка стала вядома, што яго зойме экс-губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. Раман Галоўчанка, які займаў дадзеную пасаду да гэтага часу, пераходзіць на іншую, паводле слоў Прэзідэнта, не менш важную пасаду - фінансаваць эканоміку (відэа).