3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Прэзідэнт Беларусі 25-26 сакавіка наведае КНДР з афіцыйным візітам
Аўтар:Рэдакцыя news.by
З 25 па 26 сакавіка адбудзецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР. Запрашэнне кіраўніку дзяржавы было накіравана Старшынёй Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Цэнтральным мерапрыемствам візіту стануць перамовы лідараў дзвюх краін. Плануецца абмеркаваць увесь спектр кірункаў развіцця адносін Беларусі і КНДР, вызначыць асноўныя сферы ўзаемнага інтарэсу і найбольш перспектыўныя для рэалізацыі праекты.
Візіт закліканы ўмацаваць дамоўна-прававую базу адносін і спрыяць актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.















