3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Прэзідэнт Беларусі трымае на асабістым кантролі ход праверкі гатоўнасці ва Узброеных Сілах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працягвае трымаць на асабістым кантролі ход праверкі гатоўнасці ва Узброеных Сілах, піша БЕЛТА.
Напярэдадні ў рамках маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі была пачата праверка аднаго са злучэнняў - 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
"Галоўнакамандуючы кожны дзень трымае на асабістым кантролі парадак правядзення гэтай праверкі, заслухоўвае дзяржаўнага сакратара аб асаблівасцях, аб тым, як асабовы склад спраўляецца з атрыманымі задачамі, дае адпаведныя ўказанні", - заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
"Прэзідэнт на самым жорсткім кантролі трымае ход праверкі, таму што ваенна-палітычная абстаноўка і ўсё, што складваецца сёння ў свеце, сапраўды прад'яўляе асаблівыя патрабаванні да баявой гатоўнасці злучэнняў воінскіх часцей. Да іх пастаяннай гатоўнасці і здольнасці выканаць адпаведныя задачы па абароне Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў дзяржсакратар. - Прэзідэнт практычна ў анлайн-рэжыме сочыць за праверкай. Кожны член камісіі можа выйсці, ім дадзена такое права, на Прэзідэнта. Пакуль у гэтым неабходнасці няма. Пакуль толькі я як дзяржсакратар штодзень дакладваю аб ходзе гэтай праверкі".
Аляксандр Вальфовіч заявіў, што тэмпы і аб'ёмы праверкі будуць нарошчвацца. "Яшчэ наперадзе вельмі шмат розных мерапрыемстваў аператыўнай, тактычнай накіраванасці", - сказаў ён.















