3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Прэзідэнт Беларусі: Тых, хто памыліўся, трэба не звальняць, а даваць ім шанц
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас зносін з журналістамі 26 студзеня ў Мінску пракаменціраваў выпадкі звальнення за ўдзел у беспарадках 2020 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўнік аднаго з замежных СМІ пацікавіўся, ці сапраўды ў Беларусі ёсць такая праблема з парушэннем правоў чалавека, як звальненне работнікаў за ўдзел у беспарадках у 2020 годзе.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўдзел у беспарадках гэта і ёсць ні што іншае, як парушэнне правоў іншых грамадзян, а таксама і норм Крымінальнага кодэкса. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што некаторыя перагібы дапускаліся з боку тых, хто разбіраўся з наступствамі беспарадкаў 2020 года. "Такая інфармацыя да мяне даходзіць. Я тады даю ўсім каманду, гавару: "Хлопцы, вы яго выкінулі на вуліцу, звольнілі. Але яны ж нядрэнныя спецыялісты, зразумелі, усвядомілі. Навошта вы настойваеце на звальненні?" - расказаў Прэзідэнт.
"Мы гэтую сітуацыю пераламалі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што гэтае пытанне ў грамадстве зараз не стаіць востра. "Гэтага ў Беларусі ўжо няма. Але было: калі дзесьці прамыліўся чалавек - звольніць яго. Не трэба яго звальняць. Трэба даць чалавеку шанц. Я не гавару: дараваць. Яму трэба даць шанц", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Па яго словах, большасць з тых, хто памыліўся ў 2020 годзе , усвядомілі сваю няслушнасць, раскаяліся.
"Па гэтым пытанні тэма закрытая. Мы не будзем бегаць за кожным і караць, але мы іх бачым - тых, хто парушаў Крымінальны кодэкс", - рэзюмаваў Прэзідэнт.