3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Прэзідэнту падалі праект указа аб удасканаленні кантрольна-нагляднай працы
Эфектыўная і адэкватная сістэма кантролю ў краіне. Менавіта такі эфект павінен даць дакумент, які сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнту падалі праект указа аб удасканаленні кантрольна-нагляднай працы.
Галоўная задача - змяніць стыль працы кантралёраў. Акцэнт у бок прафілактыкі. Па прынцыпе: лепш прадухіліць памылкі, чым пакараць. Праверкі не выключаюцца, але іх варта праводзіць не ў карных мэтах, а папераджальных.
Аляксандр Лукашэнка не супраць прафілактычнай працы, але ставіць пытанне: як прапанаваныя нормы будуць працаваць на практыцы?
Да пытання ўдасканалення кантрольнай дзейнасці падыходзяць не ўпершыню. Сістэму кантролю мадэрнізавалі наколькі разоў пад запыты часу і жыцця. Амаль год таму пасля абмеркавання Прэзідэнт даручаў дапрацаваць праект указа, які ліквідуе прававыя калізіі, улічыць усё і асабліва галоўны акцэнт - трэба не караць, а дапамагаць прадпрыемствам працаваць без парушэнняў (падрабязнасці ў відэа).