3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію прадоўжыўся нефармальнай сустрэчай лідараў краін СНД у Эрмітажы
У Санкт-Пецярбургу 22 снежня праходзіць традыцыйная нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД. На парадку дня - перспектывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Удзел у саміце прымае і Прэзідэнт Беларусі.
Дыскусія лідараў Садружнасці праходзіць у гістарычных дэкарацыях Эрмітажа. Гэта адзін з найбуйнейшых музеяў свету, які захоўвае больш чым 3 млн помнікаў культуры розных краін і народаў. Тут сабраны творы жывапісу і графікі, скульптуры, манеты і медалі, археалагічныя матэрыялы. Помнікі эрмітажнага збору экспануюцца больш чым у 500 залах агульнай плошчай каля 100 тыс. кв. м.
Галоўны музейны комплекс Эрмітажа аб'ядноўвае пяць будынкаў: Зімовы палац, Малы Эрмітаж, Стары (Вялікі) Эрмітаж, Новы Эрмітаж і Эрмітажны тэатр.
21 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшоў саміт ЕАЭС, на якім лідары абмеркавалі самыя вострыя пытанні і падвялі вынік старшынства Беларусі з саюзе ў 2025 годзе. Таксама быў падпісаны "Еўразійскі эканамічны шлях" - дарожная карта, якая вызначае мэты ЕАЭС да 2030 года і доўгатэрміновую стратэгію на перыяд да 2045 года.















