3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Рахмон па тэлефоне павіншаваў Лукашэнку з перамогай і высокім вынікам на выбарах
Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
За Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 % выбаршчыкаў.
Прэзідэнт Таджыкістана павіншаваў беларускага калегу з перамогай і высокім вынікам на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.