3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Супрацоўніцтва з Афрыкай і Узбекістанам - што 9 сакавіка абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці
Знешняя шматвектарная палітыка Беларусі стала асноўнай тэмай у Палацы Незалежнасці 9 сакавіка. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з паслом Узбекістана Рахматулам Назаравым і міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым.
Чакаюцца візіты ў Беларусь лідараў Узбекістана і Ганы. Зараз ідзе іх прапрацоўка, абмяркоўваюцца канкрэтныя праекты, якія лягуць у аснову далейшага прадметнага дыялогу на вышэйшым узроўні.
І з Узбекістанам, і ў цэлым з Афрыкай для Беларусі супрацоўніцтва надоўга. Краіна гатовая дзяліцца сваімі кампетэнцыямі, рыхтаваць кадры для патрэбных партнёрам сфер, як, напрыклад, гэтага хоча Узбекістан напярэдадні будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі.
Апошнім часам на двухбаковым трэку адбываецца прыкметная актывізацыя. Нядаўна былі візіты дзелавых колаў, прэм'ер Аляксандр Турчын лятаў ва Узбекістан, а 9 сакавіка Прэзідэнт правёў перамовы з паслом гэтай краіны. Ідзе маштабная рэвізія супрацоўніцтва, таму што чакаем з візітам у Беларусь прэзідэнта Узбекістана (гл. відэа).















