3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Тэхналогіі, харчаванне: лідары Беларусі і Алжыра абмеркавалі сферы супрацоўніцтва
Аўтар:Наталля Брэвус
3 снежня прадоўжыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Алжыр. На перамовах з лідарам гэтай дзяржавы ўзнімаўся самы шырокі спектр пытанняў: ад тэхналагічных перспектыў да харчовай бяспекі.
У Беларусі ёсць усе шанцы замацавацца на гэтым вялізным рынку, які даўно цікавіць наймацнейшыя эканомікі свету. Алжыр - гэта глабальныя вароты ў Афрыку.
Перамовы двух лідараў праходзілі ў асаблівым даверным фармаце і былі цалкам канкрэтнымі. Галоўны аргумент - працаваць як сябры, на карысць людзей і будучых пакаленняў. Па выніках прэзідэнты падпісалі сумесную заяву аб умацаванні сяброўства і партнёрства паміж Беларуссю і Алжырам (падрабязнасці ў відэа).















