3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У "Беларусьфільма" новы кіраўнік. Хто ім стаў?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Сямёнава генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамляе БЕЛТА.
Дагэтуль Дзмітрый Сямёнаў працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама.
У снежні 2024 года Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Руслана Чарнецкага новым міністрам культуры, назваў ганьбай тое, што сёння адбываецца ў беларускім кінематографе.
"З усіх мастацтваў для нас найважнейшым з'яўляецца кіно. І тое, што адбываецца ў нашым кінематографе, гэта проста ганьба. Гэта недапушчальна. Мы скаціліся, мы сталі горш выглядаць да таго савецкага перыяду, калі надавалі сур'ёзную ўвагу кінематографу. Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўлены, але чамусьці ўсе хочуць мець грошы, але на выхадзе не хочуць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, карціну добрую. Звярніце на гэта самую сур'ёзную ўвагу", - даручыў тады кіраўнік дзяржавы.