3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Бішкеку прайшла двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Лукашэнкі і Пуціна
Пачалася вялікая камандзіроўка Прэзідэнта на поўдзень планеты. 26 лістапада Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам прыбыў у Кыргызстан для ўдзелу ў саміце АДКБ. 27 лістапада лідары падвядуць вынікі працы аб'яднання, разгледзяць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка выкажацца па актуальных пытаннях гарантавання калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, акрэсліць, што патрабуе асаблівай увагі партнёраў. У Бішкеку ўжо прайшла двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Пасля візіту ў Кыргызстан беларускі лідар наведае шэраг краін далёкага замежжа. Геаграфія вялікай паездкі кіраўніка дзяржавы ахоплівае Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку. Там насычаная праграма, перамовы на вышэйшым узроўні і падпісанне міжнародных дакументаў (падрабязнасці ў відэа).















