3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Вялікая здзелка з ЗША, сітуацыя з перавозчыкамі - вынікі размовы Лукашэнкі з журналістамі
Аўтар:Наталля Брэвус
Вялікая здзелка з ЗША, прапановы Прэзідэнта па вырашэнні канфлікту на Блізкім Усходзе, сітуацыя з літоўскімі перавозчыкамі - усе гэтыя тэмы гучалі ў адказах Аляксандра Лукашэнкі на пытанні беларускіх журналістаў.
Напярэдадні прайшоў чарговы раўнд перамоў з амерыканцамі. Там абмяркоўвалі не толькі двухбаковы трэк, але і міжнародныя праблемы. Мінск вядзе дыялог з важнай рэмаркай: Расія і Кітай былі і застаюцца саюзнікамі. Выразна гучала і тое, што ў Беларусі не дапусцяць паўтору падзей 2020 года, калі краіну спрабавалі перавярнуць і разбурыць. Заявіў Прэзідэнт і пра хуткае вырашэнне лёсу фур з літоўскай рэгістрацыяй, што знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны (гл. відэа).















