3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Зроблена ў Беларусі! Прэзідэнт уручыў лепшым з лепшых Дзяржаўныя знакі якасці
Аўтар:Наталля Брэвус
Заўсёды трымаць марку і з гонарам гаварыць: "Зроблена ў Беларусi". 23 студзеня - знакавы дзень амаль для двух дзясяткаў нашых вытворцаў. Упершыню ў гісторыі суверэннай краіны Прэзідэнт уручыў лепшым з лепшых Дзяржаўныя знакі якасці.
Яны прайшлі жорсткі адбор. Як заявіў на цырымоніі Аляксандр Лукашэнка, якасць - наш асноўны рэсурс разам з працавітасцю, інтэлектам і дысцыплінай, дзякуючы якім мы жывём у незалежнай краіне насуперак беспрэцэдэнтнаму націску.
Пачаўшы з вырашэння надзённых пытанняў "выжывання" ў пачатку шляху, зараз Беларусь выйшла на траекторыю сур'ёзнага развіцця. Пяцігодка якасці, якая стартавала, - гэта не проста высокая планка для ўсіх сфер жыцця. Зараз гэта нацыянальны стыль (відэа).