3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Чарговая ахвяра літоўскай "калючкі". У Ашмянскім раёне пагранічнікі выявілі загінуўшага лася
Смяротная "калючка" працягвае забіваць жывёл. На ўчастку беларуска-літоўскай мяжы ў Ашмянскім раёне пагранічнікі выявілі загінуўшага лася.
Як паведамілі ў ДПК, жывёліна спрабавала перайсці з Беларусі ў Літву, але заблыталася ў літоўскай "калючцы". Лось загінуў ад страты крыві.
Адзначаецца, што з верасня 2021 года зафіксаваны 51 выпадак гібелі жывёл, яны сталі ахвярамі пагранагароджы Літвы, Латвіі і Польшчы.