3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Два беларусы з беспілотнікам саматужнай вытворчасці затрыманы на мяжы з Літвой
Два беларусы з беспілотнікам затрыманы ў прымежжы з Літвой.
Машына парушальнікаў трапілася пагранічнікам у Воранаўскім раёне, у салоне дрон саматужнай вытворчасці, пульт кіравання, 12 акумулятарных батарэй, цеплавізар, а таксама Wi-Fi роўтар. Для якіх мэт такі набор, яшчэ трэба высветліць, але беспілотнік канфіскаваны.
У адносінах да беларусаў стартаваў адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму.