3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Колькасць ахвяраў урагану "Мілтан" у Фларыдзе вырасла да 14 чалавек
Колькасць ахвяраў урагану "Мілтан" у Фларыдзе вырасла да 14 чалавек.
Паведамляецца, што стыхія пакінула тэрыторыю Фларыды і рухаецца над водамі Атлантычнага акіяна. Больш за 3 мільёны дамоў і прадпрыемстваў усё яшчэ застаюцца без электрычнасці.
Улады папярэджваюць, раптоўныя паводкі працягваюць быць пагрозай у многіх частках цэнтральнай Фларыды. Некаторых людзей, якія вярнуліся ў свае дамы, чакала не толькі жудасная карціна разбурэнняў.
У міжнародным рэйтынгавым агенцтве Fitch Ratings заявілі, што толькі застрахаваныя страты ад ураганаў у Фларыдзе за ўвесь 2024 год (уключаючы "Мілтан") перавысяць 100 млрд долараў. Па ўсёй бачнасці, адміністрацыі Байдэна справіцца з наступствамі ў адзіночку не атрымаецца. Палітык ці то жартам, ці то ў лепшых сваіх традыцыях папрасіў дапамогі цэлага прэзідэнта Трампа.
Джо Байдэн, прэзідэнт ЗША:
"Спадар прэзідэнт, былы прэзідэнт Трамп. Займіцеся жыццём людзей".