3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
У Амурскай вобласці разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24

Усе пасажыры, якія знаходзіліся на борце самалёта Ан-24, што пацярпеў крушэнне ў Амурскай вобласці, паводле папярэдніх звестак, загінулі.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўныя службы.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, усе загінулі. Пакуль верталёт з ратавальнікамі не можа прызямліцца ў раёне крушэння - гэта цяжкадаступная мясцовасць, схіл гары. На месцы адбываецца пажар", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Як паведамляецца, на борце знаходзіліся больш за 40 пасажыраў, у тым ліку 5 дзяцей, і 6 членаў экіпажа. Борт накіроўваўся па маршруце Хабараўск - Благавешчанск - Тында і прапаў з радараў пасля заходу на другі круг для пасадкі ў аэрапорце Тынды. Самалёт не падаваў сігналаў аб праблеме ў паветры. Расавіяцыя ў каардынацыі з МНС Расіі і іншымі аператыўнымі службамі вяла пошукі самалёта. Абломкі пасажырскага Ан-24 у Амурскай вобласці знайшлі на схіле гары за 16 км ад Тынды ў цяжкадаступнай мясцовасці. Амурскае МНС адкрыла гарачую лінію пасля выяўлення фюзеляжа самалёта.
У авіякампаніі заявілі, што перад палётам борт праходзіў неабходную праверку і быў тэхнічна спраўны. Як паведамілі ў аператыўных службах, у якасці версіі крушэння самалёта разглядаецца памылка экіпажа пры заходзе на пасадку пры дрэннай бачнасці. Па факце знікнення пасажырскага самалёта была ўзбуджана крымінальная справа.