У амерыканскім штаце Мінесота лёгкаматорны самалёт упаў на жылы дом. У выніку крушэння пілот і ўсе пасажыры загінулі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, людзі, якія знаходзіліся ў доме, не пацярпелі. Іх жыллё ахоплена полымем.
Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце пачаў расследаванне прычын аварыі.