3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У ЗША ахвярамі тарнада і паводак сталі 20 чалавек, у тым ліку дзеці
У ЗША расце колькасць ахвяр моцных тарнадаў і паводак. У цэнтральных штатах стыхія забрала жыцці 20 чалавек. Сярод іх ёсць дзеці. Пры гэтым найбольшая колькасць загінуўшых зафіксавана на захадзе Тэнесі.
Моцныя ападкі затапілі падвалы і першыя паверхі будынкаў. Дажджы не спыняюцца. Больш як 40 млн чалавек, якія пражываюць на тэрыторыях ад даліны Агаё да паўднёвага ўсходу Тэхаса, знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Нацыянальная метаэслужба краіны працягвае папярэджваць аб небяспечных для жыцця паводках.