Землетрасенне магнітудай 7,3 адбылося ля берагоў Аляскі. Эпіцэнтр знаходзіцца недалёка ад амерыканскага горада Сэнд-Пойнт.
Улады абвясцілі пра высокую верагоднасць цунамі - у населеных пунктах працуюць сірэны. Звестак аб пацярпелых і разбурэннях не паступала.