3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У сталіцы В'етнама праходзяць Дні Мінска
В'етнам зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларусcю па ўсіх кірунках дзейнасці - тэхналогіі, адукацыя, ахова здароўя, лёгкая і харчовая прамысловасць
У сталіцы В'етнама - Хашыміне - 23 і 24 верасня пройдуць Дні Мінска. Ініцыятарам выступіў в'етнамскі бок. Краіна зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларусcю па ўсіх кірунках дзейнасці - тэхналогіі, адукацыя, ахова здароўя, лёгкая і харчовая прамысловасць.
Беларусь у сваю чаргу гатова падтрымаць ініцыятыву і пашырыць сувязі з азіяцкай краінай. Цэнтральнай падзеяй стане эканамічны форум, які збярэ прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.
У праграме - сустрэча з в'етнамскімі выпускнікамі беларускіх ВНУ, фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Суверэнная Беларусь", культурная праграма фальклорнага ансамбля "Вербіца", а таксама дэгустацыі традыцыйных страў беларускай кухні.















