3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Падрыхтоўка глебы, падкормка азімых, сяўба збожжавых - што важна на старце пасяўной
"Змагацца лепш у полі" - фраза Прэзідэнта Беларусі як інструкцыя да дзеяння для аграрыяў. Ранняя вясна дае старт аграсезону.
Адзначым, у Беларусі створаны рэспубліканскі штаб па падрыхтоўцы і правядзенні вясновых палявых прац на чале з міністрам сельскай гаспадаркі, бо на коне стаіць харчовая бяспека краіны.
У шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці гаспадаркі ўжо актыўна ўключыліся ў палявыя працы: насычаюць глебу ўдабрэннямі, сеюць раннюю ярыну, падкормліваюць азімыя. Асаблівая ўвага - якасці прац і стану аграмашын.
Гаспадарка "Няначскае" першым у раёне вывела тэхніку на падсохлыя збожжавыя ўгоддзі. Пакуль працы вядуцца на выбарковых участках. У падрыхтаваную глебу кладуцца калійныя ўдабрэнні, следам - пратраўлены авёс. Важна не прапусціць час, каб адсеяцца якасна і ў тэрмін. Збожжа пойдзе на камбікорм каровам (больш падрабязна - глядзіце відэа).















